Шаноўныя сябры!

Некалькі гадзін таму стала вядома аб тым, што Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Рашэнне аб гэтым прынята Мінскім гарвыканкамам. Мы не ведаем падрабязнацяў і прычын дадзенага рашэння. Акрамя таго, на дадзены момант мы не атрымалі ніякіх папярэджанняў ці афіцыйнага паведамлення, таму мы не можам пракаментаваць дадзенае рашэнне і нашы наступныя дзеянні.

На працягу 11 гадоў нашай працы «АРТ Карпарэйшн» рэфармаваў культурную прастору Беларусі, знаёміў з дасягненнямі сусветнага кіно і тэатра, аказваў падтрымку беларускім рэжысёрам і артыстам. Наша праца заўсёды працякала выключна ў межах закона.

Наша культурная і асветніцкая дзейнасць заўсёды была празрыстай і асвятлялась шматлікімі СМІ. Мы стваралі нашы праекты ў актыўным партнерстве з установамі адукацыі, бізнесам, дзяржаўнымі інстытутамі, а галоўнае – з падтрымкай нашай любімай публікі.
Наша верная, зацікаўленая аўдыторыя – гэта наш матор. Мы ўдзячныя за вашу цеплыню і падтрымку, якія вы не раз аказвалі нам у мінулым годзе і якія мы адчуваем зараз. Нам будзе прыемна, калі вы працягнеце распавядаць пра нас у сацыяльных сетках.

Каманда «АРТ Карпарэйшн» не развітваецца. Мы застаемся на сувязі!