Люты, 2020

29.02АгрыпінаКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:ОпераТэгі:The Met,TheatreHD

Падрабязна

Апісанне

Ранняя опера Гендэля – лепшае для аматараў прыдворных інтрыг і любоўных непаразуменняў. У наяўнасці ўяўная гібель, знарочысты падман, здрада, прабачэнне, каранацыя, вяселле, матчына любоў і палітычныя хітрыкі. За ўвасабленне псеўдагістарычнага сюжэту з уласцівай яму іроніяй адказвае Дэвід Маквікар, які змяшчае чорны гумар барочнай камедыі ў сучасныя ўмовы.

«Гендэль стварыў адну з самых чароўных сатыр, адну з самых чорных оперных камедый, – кажа Дэвід Маквікар, рэжысёр-пастаноўшчык «Агрыпіны» на сцэне The Metropolitan Opera. – Гэта адначасова разумная, іранічная і непрыемная гісторыя пра тое, на якія хітрыкі гатовыя людзі, каб заняць высокае становішча. Калі вы ніколі не чулі опер Гендэля, гэта выдатны выбар для знаёмства».

Лібрэта напісаў кардынал Вінчэнца Грымані, венецыянец па паходжанні, у 1708 г. заняў пасаду віцэ-караля Неапаля: трэба меркаваць, гэты чалавек ведаў пра механізмы барацьбы за ўладу і яе ўтрымання не па чутках. Сюжэт будуецца вакол інтрыг Агрыпіны: жонка імператара Клаўдзія, яна спрабуе пасадзіць на трон свайго сына ад першага шлюбу Нерона – у будучыні сумнавядомага імператара.

Трэйлер

Event Photos

29
February,
2020
к/т “Центральный” (пр-т. Независимости, 13);
20:55
18
April,
2021
“Falcon Club Бутик Кино” (пр-т. Победителей, 20);
15:00
Архіў
Лепшае для аматараў прыдворных інтрыг і любоўных непаразуменняў: у наяўнасці ўяўная гібель, здрада, каранацыя, матчына любоў і палітычныя хітрыкі
Рэжысёр:Дэвід Маквікар
Краіна:ЗША
Мова:італьянская
Мова субтытраў:руская
Працягласць:3 гадзіны 55 хвілін, з адным антрактам
Год:2020
У ролях:Агрыпіна – Джойс ДзіДаната, Папея – Брэнда Рэй, Атон – Йесцін Дэвіс, Клаўдзій – Мэцью Роўз, Нерон – Кейт Ліндсі, Палас – Данкан Рок
Жанр:опера
Узроставае абмежаванне:16+
Опера:Георга Фрыдрыха Гендэля
Дырыжор:Гары Бікет
Сцэнаграфія і касцюмы:Джон Макфарлейн
Мастак па святлу:Паула Констэбл
X