Лiстапад, 2019

23.11ЭхнатонКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:ОпераТэгі:The Met,TheatreHD,Филип Гласс

Падрабязна

Апісанне

Погляд на старажытны Егіпет з ХХ стагоддзя: легендарныя ўладары Эхнатон і Неферціці, іх дзеці і бацькі, таямнічыя жрацы і нават юны Тутанхамон (хоць тут ён і не спявае). Мінімалістычны партытура Філіпа Гласса загучыць яшчэ ярчэй з насычаным дзеяннем, у якім прымаюць удзел акрабаты і жанглёры.

Амерыканец Філіп Глас жывы класік мінімалізму, аднаой з самых уплывовых музычных плыняў XX стагоддзя. Напісаны ў 1983 годзе «Эхнатон» заключная опера яго «партрэтнай трылогіі», прысвечаная маштабным персанажам сусветнай гісторыі, захопленым ўласнымі ідэямі, якія паўплывалі на чалавецтва. Гісторыю старажытнаегіпецкага фараона Эхнатона, зачараванага богам сонца, які спрабаваў увесці культуру пакланення выключна гэтаму богу ў політэістычным Егіпце, некаторыя навукоўцы лічаць правобразам і прадвеснікам з’яўлення аўраамічных рэлігій. Нібы падкрэсліваючы гэтыя сувязі, Глас ў сваёй оперы змешвае мовы: старажытнаегіпецкі суседнічае з біблейскім іўрытам і мовай публікі, для якой ажыццяўляецца канкрэтная пастаноўка.

«Эхнатон», як і іншыя оперы Гласа, ствараюць паслядоўнасць медытатыўных музычных замалёвак, а развіццё дзеяння абапіраецца на змену рытму фразах, якия пащтараюцца. У гэтым руху чуюцца адначасова велічнасць і трывога (аматары кіно лёгка пазнаюць ва ўступе да «Эхнатона» музыку з «Левіяфана» Андрэя Звягінцава). Загалоўная партыя напісана для контратенара: у гэтым нетыповае для сучаснай оперы вырашэнні намёк на далікатную і, магчыма, андрагінную прыроду Эхнатона, што нязменна дзівіць даследчыкаў у шматлікіх скульптурных выявах егіпецкага фараона. Гэтая кантрасная вышыннасці становіцца асабліва прыкметнай на фоне адсутнасці ў аркестры скрыпічнай секцыі, што робіць містычнае гучанне «Эхнатона» яшчэ больш густым і змрочным.

Спектакль Феліма Макдермота, перанесены ў Мет з Ангельскай нацыянальнай оперы і ўшанаваны ў 2017-м Прэміяй Лоўренса Аліўе, здольны здзівіць вытанчанасцю касцюмаў і якасцю карцінкі, але запамінаецца ў першую чаргу тым, як сінхронна і віртуозна працуюць групы акцёраў, якія візуалізуюць музычны метад Філіпа Гласа: паўтор і плынь, трывога і велічнасць, кружэнне і прыгажосць.

Трэйлер

Event Photos

23
November,
2019
к/т “Центральный” (пр-т. Независимости, 13);
20:55
05
February,
2020
к/т “Falcon Club Бутик Кино” (пр-т. Победителей, 20);
20:00
18
March,
2020
к/т «Красная звезда» (г. Гродно, ул. Социалистическая, 4);
19:00
17
June,
2020
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ Dana Mall (ул. Петра Мстиславца, 11);
19:00
20
February,
2021
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ Dana Mall (ул. Петра Мстиславца, 11);
19:00
19
June,
2021
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ Dana Mall (ул. Петра Мстиславца, 11);
19:30
Архіў
Легендарныя кіраўнікі Эхнатон і Неферціці, іх дзеці і бацькі, таямнічыя жрацы і нават юны Тутанхамон – заключная опера «партрэтнай трылогіі» Філіпа Гласа
Рэжысёр:Фелім Макдермот
Краіна:США
Мова:англійская
Мова субтытраў:руская
Працягласць:221 хвіліны, з двума антрактамі
Год:2019
У ролях:Царыца Цыя – Дзізела Ларусдоацір, Неферціці – Дженай Брыджэс, Эхнатон – Энтані Рот Кастанцо, вярхоўны жрэц Амона – Арон Блэйк, Аменхатэп – Закары Джэймс
Жанр:опера
Узроставае абмежаванне:16+
Дирижер:Карен Каменсек
Художник:Том Пай
Художник по свету:Бруно Поет
Художник по костюмам:Кевин Поллард
X