Красавiк, 2020

13.0413.05Анлайн-паказ спектакля «Anti[gone]»Катэгорыя:ТОКтэатрЖанр:СпектакльТэгі:online,Александр Марченко,Дарья Новик

Падрабязна

Апісанне

Спектакль «Anti[gone]» балансуе на грані антычнай трагедыі і сучаснай дакументальнай драмы. Што можа быць агульнага паміж класічным творам Сафокла і рэальнымі гісторыямі вядомых мінчан? Зменлівасць сучаснага жыцця дыктуе новыя правілы, прымушае пераасэнсоўваць і сумнявацца, зрынаць герояў і  выкрываць міфы, але чалавек, як і два тысячагоддзі таму, застаецца сам-насам са светам, сам-насам са сваім болем, запалам, крыўдай. 

Ідэя спектакля ўзнікла на семінары «Каштоўнасці, адказнасць, будучыня», праведзеным па тэхналогіі Аспен-семінара культурна-сацыяльнага праекта, накіраванага на кансалідацыю лідэраў з розных сфер, на зносіны і культурны дыялог. Удзельнікі семінара сталі героямі спектакля «Anti[gone]». Рэальныя людзі распавядаюць асабістыя гісторыі. Ці стануць яны пратаганістамі або галоўнай гераіняй па-ранейшаму застанецца Антыгона? 

Гэта гісторыя балансуе паміж тэатрам і жыццём, паміж манументальнасцю трагедыі і далікатнасцю ўнутранага свету чалавека.

Прэм’ера – 12 чэрвеня 2017 года.

Спектакль створаны Цэнтрам «АРТ Карпарэйшн» пры падтрымцы Мемарыяльнага музея-майстэрні ім. З. Азгура.

13
April,
2020
13
May,
2020
онлайн-показ на официальном youtube-канале;
Архіў
Спектакль на грані антычнай трагедыі і сучаснай дакументальнай драмы
Рэжысёр:Аляксандр Марчанка
Краіна:Беларусь
Мова:русский, белорусский
Працягласць:1 гадзіна 20 хвілін (без антракта)
Год:2017
У ролях:Дар’я Новік, Раман Касціцын, Крысціна Марчук, Андрэй Аляксандраў, Іван Вядзенін, Марына Штрахава, Уладзімір Шаблінскі, Марына Калініна, Алесь Крот, Андрэй Ягораў, Таццяна Вадалажская
Жанр:site-specific
Узроставае абмежаванне:16+
Пераклад:Юльян Дрэйзін
Мастак:Андрэй Жыгур
Кампазітар:Дар’я Новік
Запіс і звядзенне гуку:Ксенія Каральчук
Мастак па святлу:Эльдар Бекіраў
Тытры:Кацярына Чэкатоўская
X