Червень, 2021
10.06Bon Jovi: Encore NightsКатэгорыя:Кіно,Мастацтва на экранеЖанр:Дакументальны фільм,Канцэрты

Описание
Група Bon Jovi з залы славы рок-н-ролу выходзіць на вялікія экраны з новым эксклюзіўным канцэртным шоў, якое складаецца з найвялікшых хітоў групы і некалькіх трэкаў-сюрпрызаў! Канцэрт запісаны ў красавіку 2021
Падрабязна
Апісанне
Група Bon Jovi з залы славы рок-н-ролу выходзіць на вялікія экраны з новым эксклюзіўным канцэртным шоў, якое складаецца з найвялікшых хітоў групы і некалькіх трэкаў-сюрпрызаў! Канцэрт запісаны ў красавіку 2021 і будзе паказаны ў кінатэатрах па ўсім свеце.
За выдатную кар’еру, якая ахоплівае больш за тры дзесяцігоддзі з моманту аб’яднання ў 1983 годзе, група Bon Jovi заваявала годнае месца сярод сусветных рок-зорак і была ўведзена ў Залу славы рок-н-ролу, а таксама ў Залу славы аўтараў песень. На рахунку Bon Jovi больш за 130 мільёнаў прададзеных альбомаў, дзясяткі хітоў, тысячы канцэртаў у паўсотні краін, гледачамі якіх сталі 35 мільёнаў прыхільнікаў. Толькі за апошняе дзесяцігоддзе класікі меладычнага року прадалі білетаў на мільярд долараў – і застаюцца неперасягненай групай.