Студзень, 2021

26.01Фільмы еўрапейскіх кінашкол. Студэнцкае кіно IФестываль еўрапейскага кіноКатэгорыя:Кіно,ФестываліЖанр:Дакументальны фільмТэгі::Фестиваль европейского кино

Падрабязна

Апісанне

Мюнхенскі ўніверсітэт тэлебачання і кіно (HFF Munich) Германія

SAUDADE 30 хвілін., 16+. Рэж. Дэнізэ Гальяо

Паводле бразільскай легенды, «Saudade» прыдумалі афрыканскія багі, каб людзі не забываліся на сваіх блізкіх і радзіму. Занепакоеная хваробай бацькі, афра-бразільская рэжысёрка Дэнізэ Гальяо даследуе сваю глыбокую тугу па родным доме і каранях, якія не хоча страціць нават праз дваццаць год жыцця ў Германіі. Слова «saudade» немагчыма адэкватна перакласці на любую іншую мову, яно перадае пачуццё глыбокай скрухі і тугі. У партугальскай мове яно займае асобнае месца і становіцца для Дэнізэ выдатным сродкам распавесці ўласную гісторыю страты радзімы.

2019 IDFA (Нідэрланды) – конкурсная праграма студэнцкага кіно, прыз за лепшы студэнцкі дакументальны фільм 2020 МФ кіно аб правах чалавека «Verzió» (Венгрыя) – конкурсная праграма студэнцкага і дэбютнага кіно МФ дакументальнага кіно «Millenium» (Бельгія) – міжнародная праграма кароткаметражнага кіно

Акадэмія драматычных мастацтваў Заграбскага ўніверсітэта (Харватыя)

БЕЗ ТВАРУ 14 хвілін, 16+. Рэж. Давід Лушычыч

Фільм фiксуе працэс усталявання помніка першаму харвацкаму прэзідэнту Франья Туджману ў Заграбе. Мы назіраем, як праз покрыва статуi праступае новая паверхня. Надвор’е змяняецца i выклiкае розныя гукавыя, візуальныя і тактыльныя адчуванні. Засталося некалькі дзён да адкрыцця, скульптура яшчэ абгорнута шчыльным слоем нейлону. Глядач робіцца сведкам падзей, што разгортваюцца ў яе падножжы, – ад прац па ўсталяваннi да масавых пратэстаў.

2020 МКФ у Сараеве (Боснія і Герцагавіна) – сусветная прэм’ера Фестываль дакументальнага харвацкага кіно «Лібурнія» (Харватыя) – лепшы рэгіянальны фільм МФ дакументальнага кіно «ZagrebDox» (Харватыя)

Академия исполнительских искусств в Братиславе (Словакия)

ТЫ МОЖАШ АДСЮЛЬ СПУСЦІЦЦА 20 хвілін, 16+. Рэж. Кацярына Гронікава

Мы назіраем павольны распад: дом састарэлых, прамоклыя ў вадзе ногі старых і разбіты гадзіннік. Шнары, нібы расколіны ў лёдзе, вены, нібы галіны дрэваў. Кроў цячэ па жылах, быццам незваротны час: скура ўжо зрабілася грубай, а ўсё яшчэ неабходна з кім-небудзь пагутарыць. Распавесці аб палётах на месяц.

2020 МКФ «FEST – Новыя рэжысёры, новыя фільмы» (Партугалія) – студэнцкая праграма «NEXXT» МФ кінашкол у Мантэвідэа (Уругвай) – міжнародная конкурсная праграма

У ПОШУКАХ СЛЯДОЎ СЛАНА 12 хвілін, 12+. Рэж. Катарына Ёнісава

Што значыць быць назіральнікам? Караль і Томас, вандроўнікі са старога свету, даследуюць гарадскія джунглі і адкрываюць там дзівосныя з’явы.

2019 МКФ «Ноч кiно ў замку» (Славакiя) – прэм’ера

26
January,
2021
26
January,
2021
к/т Silver Screen Galileo (ТЦ Галилео, ул. Бобруйская, 6);
20:00
Архіў
Language:На мове арыгіналу
Мова субтытраў:Руская
Працягласць:78 хвілін
Год:2020
Жанр:Дакументальны
Узроставае абмежаванне:12+, 16+
X