Кастрычнiк, 2020

Описание
У XXI стагоддзі Фрыда Кала – абраз фемінізму. У XX стагоддзі яе творчасць змянiла ўяўленні пра жанчыну-мастачку. Карціны Фрыды Кала прасякнуты сімвалізмам, а жанр аўтапартрэта стаў для
Падрабязна
Апісанне
У XXI стагоддзі Фрыда Кала – абраз фемінізму. У XX стагоддзі яе творчасць змянiла ўяўленні пра жанчыну-мастачку.
Карціны Фрыды Кала прасякнуты сімвалізмам, а жанр аўтапартрэта стаў для яе люстэркам, у якім яна бачыла не толькі сябе, але і сваё, часам трагічнае, жыццё. І ўсё ж у творах Фрыды, іх яркасці і тэмпераментнасцi адгадваецца запал – да жыцця, мужчын, мексіканскай культуры і нават палітыкi.
У фільме «Фрыда Кала», знятым у Мексіке, ЗША і Еўропе, творчасць мастачкі камэнтуюць куратары і мастацтвазнаўцы, а таксама гучаць яе ўласныя словы. Гісторыю яе жыцця распавядаюць самі карціны: дзякуючы ім мы разумеем, што за вобразам мексіканскай дзяўчыны з каронай з кветак хаваецца неардынарная асоба, якая змяніла мастацтва. «Я не пішу мары ці кашмары. Я пішу сваю ўласную рэальнасць», – казала Фрыда Кала.