Красавiк, 2021

Описание
Я БЫЎ САЛДАТАМ (1970) 16 хвілінФільм пра лёсы некалькіх салдат, якія страцілі зрок падчас вайны. Вобраз вайны, проціпастаўленны афіцыйнаму.
Падрабязна
Апісанне
Я БЫЎ САЛДАТАМ (1970) 16 хвілін
Фільм пра лёсы некалькіх салдат, якія страцілі зрок падчас вайны. Вобраз вайны, проціпастаўленны афіцыйнаму.

ШПІТАЛЬ (1976) 20 хвілін
Адна змена ў аддзяленні траўматалагічнай хірургіі ў бальніцы на Барскай вуліцы ў Варшаве. Гераізм і самаадданасць лекараў, якія імкнуцца дапамагчы пацыентам, нягледзячы на тыповы для ПНР недахоп літаральна ўсяго.

З ПУНКТЫ ГЛЕДЖАННЯ НАЧНОГА ВАРТАЎНІКА (1977) 16 хвілін
Партрэт фабрычнага вартаўніка, Мар’яна Асуха, фанатыка дысцыпліны, які ўхваляе татальны кантроль ўсяго і ўсіх. Метафарычны вобраз таталітарызму на прыкладзе радавога, але разам з тым ўзорнага прыхільніка дзяржаўнага тэрору. Адзін з нямногіх фільмаў Кесьлёўскага з дакладна негатыўным героем.

СЕМ ЖАНЧЫН У РОЗНЫХ УЗРОСТАХ (1978) 15 хвілін
Партрэт сямі танцоўшчыц ‒ ад дзяўчынкі-падлетка да жанчыны на прыканцы кар’еры, ‒ зліваюцца ў партрэт адной жанчыны, ад дзіцячых гадоў да старасці. Паэтычны аповяд пра мімалётнасць.

ГАВОРАЧЫЯ ГАЛОВЫ (1980 г.) 14 хвілін
Людзі розных прафесій рознага ўзросту ‒ ад гадавалага дзіцяці да стогадовай бабулькі ‒ адказваюць на пытанні: у якім годзе ты нарадзіўся? Хто ты? Што для цябе значнейшае за ўсё? Мары і праблемы людзей рознага ўзросту ператвараюцца ў аповяд пра жыццё, у якой двухгадовае дзіця марыць пра тое, каб стаць аўтамабілем з сірэнай, а стогадовая старая хацела бы даўжэй пажыць. Разам з тым гэта аповяд пра Польшчу, пра тое, як яны ўяўляюць сабе сваю краіну і што хацелі б у ёй змяніць.
Назвай фільм абавязаны Зыгмунту Калужынскаму, які першым ужыў гэтае словазлучэнне ў непахвальнай рэцэнзіі на тэму творчасці Кесьлёўскага.
