Червень, 2021

02.06ГульняКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:БалетТэгі:Opéra national de Paris,TheatreHD,французский театр

Падрабязна

Апісанне

Гэты балет гульня, але зусім не дзіцячая. Яна важны этап творчасці: разнявольвае і вызваляе ўяўленне. Пад гукі рытмічнага джаза Мікаэля Карлсана Аляксандр Экман стварае жывую харэаграфію і смелую сцэнаграфію і пераносіць гледача ў выбух весялосці.

Шведскі харэограф Аляксандр Экман вядомы сваімі смелымі творамі: яго спектаклі ўяўляюць сабой сплаў перформансу, тэатра і танца, вельмі візуальныя і нечаканыя. Напрыклад, для свайго балета «Лебядзінае возера» ў Нарвежскай нацыянальнай оперы Экман пабудаваў на сцэне сапраўднае возера з 6000 літрамі вады. Харэаграфічны лексікон Экмана выкарыстоўвае адначасова класічныя і сучасныя прыёмы ў спалучэнні з гумарам і яркай тэатральнасцю.

Балет «Play» ( «Гульня»), пастаўлены ў Парыжскай оперы ў 2017 годзе, гэта разважанне на адну з любімых тэм харэографа гульні і яе ролі ў жыцці чалавека. Экман запаўняе сцэну парыжскага Пале-Гарнье металічнымі структурамі, белымі кубамі, зялёнымі мячамі; артысты спускаюцца на тросах ў залу для гледачоў і ўзлятаюць у паветра, гуляюць адзін з адным і з публікай, дзіўна прыгожа гарэзуюць, дэманструючы асноўную думку харэографа – толькі захаваўшы дзяцінства ў душы, чалавек можа быць шчаслівы.

Вядучая – Арэлі Дзюпон, кіраўнічка балетнай трупы Парыжскай оперы.

Трэйлер

 

02
June,
2021
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ Dana Mall (ул. Петра Мстиславца, 11);
19:00
08
June,
2021
к/т “Центральный” (пр-т. Независимости, 13);
19:30
Архіў
Рэжысёр:Аляксандр Экман
Краіна:Франция
Мова:французская
Мова субтытраў:руская
Працягласць:121 хвіліна
Год:2017
У ролях:Выканаўцы – Этуалі, першыя салісты і кардэбалет Парыжскай оперы
Жанр:балет
Узроставае абмежаванне:16+
X