Снежань, 2020

30.12Liebfraumilch / Малако маёй маціКатэгорыя:ТОКтэатрЖанр:СпектакльТэгі:Palina,Анастасия Василевич,Евгения Давиденко

Падрабязна

Апісанне

Юнацтва – перыяд, які выклікае настальгію. Тады ўсё ў першы раз – татальная адзінота, неразуменне болю, смерці, кахання. Вечарынкі, змена працы, спробы стварыць стасункі – усё гэта часцінка вымушанага сталення. Кожны хоць раз адчуваў сябе страчаным і спрабаваў разабрацца, калі нешта пайшло не так. Гераіня вяртаецца ў бацькоўскі дом, каб сабраць успаміны і выбудаваць сваё жыццё зноўку. Постсавецкая рэальнасць і правінцыйны побыт нагадваюць пра сабе, але дом – гэта дом. Магчыма, варта перастаць адмаўляць сваю сям’ю і прыняць сябе цалкам?

Маладая каманда стварыла міленіальска-зумерскі спектакль пра пошук ідэнтычнасці. Гэта прысвячэнне Мінску, рэйву, вёске і сталенню. У спектаклі ўдзельнічае Palina (у мінулым – Рэспубліка Паліна), чые «сумныя песні» стануць правадніком у свет юнацтва.

Архіў
Рэжысёр:Яўгенія Давідзенка
Краіна:Беларусь
Мова:руская
Працягласць:1 гадзіну 20 хвілін
Год:2021
У ролях:Паліна Паланейчык, Марыя Бяльковіч, Максім Шышко
Жанр:Спектакль
Узроставае абмежаванне:18+
Драматург:Анастасія Васілевіч
Кампазітар:Паліна Паланейчык
X