Люты, 2020

18.02Крыніцы святлаКатэгорыя:ТОКтэатрЖанр:СпектакльТэгі:Александр Марченко,Андрей Иванов,Анна Семеняко,Игорь Шугалеев

Падрабязна

Апісанне

Свет раскалоўся на тры. У Ніжнім, у цемры і смуроду, жыве Бармаглот – Той, Хто ўсё паламаў. У Сярэднім раздае цукеркі Безгаловы Кароль і жыве Каралева Марыя. А на самым версе чакае сваёй гадзіны Чырвоны Кароль. Бармаглот яго таксама чакае, потым усё зламае і з’есць…

А ў вялікім горадзе гмах гандлёвага цэнтра зводзіць разам «непатрэбных» людзей: беспрытульніка, які спіць «на каранях цеплатрасы», прастытутку, якая збіраецца завязаць, інваліда пасля чэрапна-мазгавой, ахоўніка і латэнтнага гея. Яны не адпавядаюць нормам, яны шукаюць сваё святло, становячыся ім для некага іншага.

«Крыніцы святла» ​​– другая пастаноўка Аляксандра Марчанка па п’есе Андрэя Іванова. Першая – «З вучылішча» – увайшла ў топ лепшых спектакляў 2018 года па версіі крытыкаў. Cама п’еса «Крыніцы святла» ​​ўвайшла ў шорт-ліст IV Конкурсу-фестывалю сучаснай беларускай драматургіі «WriteBox.Сезон куратарства» і стала куратарскім выбарам Аляксандра Марчанкі.

Андрэй Іваноў – намінант Расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска 2018» у намінацыі «Праца драматурга» ( «З вучылішча»).

18
February,
2020
Культурный хаб Ок16 (Октябрьская, 16/27);
19:00
Архіў

Драма паводле п'есы Андрэя Іванова з элементамі vogue-балю

Рэжысёр:Аляксандр Марчанка
Краіна:Беларусь
Мова:руская
Працягласць:2 гадзіны (без антракта)
Год:2020
У ролях:Ганна Семяняка, Ігар Шугалеў, Андрэй Новік, Максім Шышко
Жанр:спектакль
Узроставае абмежаванне:18+
Драматург:Андрэй Іваноў
Харэограф:Верушка Банчінче
Мастак:Андрэй Жыгур
X