Лiстапад, 2019

09.11Мадам БатэрфляйКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:ОпераТэгі:The Met,TheatreHD,Пуччини

Падрабязна

Апісанне

Цікавасць да Японіі захліснула Еўропу ў канцы XIX стагоддзя: свецкае грамадства прагнула экзотыкі, але не для таго, каб вывучыць незвычайнае, а для таго, каб расфарбаваць звыклае жыццё. Кімано і чайныя цырымоніі, барацьба сумо і тэатр Кабукі аказваюцца ў цэнтры ўвагі, а любоў еўрапейца і японкі становіцца модным сюжэтам раманаў, аперэт, драм і опер. Але ў большасці выпадкаў японскі каларыт служыў толькі яркай абалонкай зусім стандартным меладраматычным сітуацыям.

Джакама Пучыні, беручыся за працу над «Мадам Батэрфляй», несумненна ішоў за модай. Але ён здолеў напоўніць оперу сапраўды японскім духам, уключыўшы ў партытуру арыгінальныя мелодыі, дадаўшы ў аркестр японскія званочкі, тамтамы і чэлесту. Адной з задач кампазітара стала аднаўленне мясцовага каларыту, а не выкарыстанне яго ў якасці дадатковай фарбы для еўрапейскай меладрамы. Верагодна таму рэдкая пастаноўка «Мадам Батэрфляй» можа абысціся без кімано, шырмаў і папяровых перагародак: у цэнтры оперы не проста гісторыя кахання, а канфлікт Усходу і Захаду, глыбіннае непаразуменне, у якім і крыецца выток трагедыі.

Трэйлер

Event Photos

09
November,
2019
к/т “Центральный” (пр-т. Независимости, 13);
20:55
18
December,
2019
к/т “Falcon Club Бутик Кино” (пр-т. Победителей, 20);
20:00
30
May,
2021
к/т “Falcon Club Бутик Кино” 
(пр-т Победителей, 20);
15:00
Архіў
Не проста гісторыя кахання, а канфлікт Усходу і Захаду, глыбіннае непаразуменне, у якім і крыецца выток трагедыі
Рэжысёр:Энтані Мінгела
Краіна:ЗША
Мова:італьянская
Мова субтытраў:руская
Працягласць:202 хвіліны, з двума антрактамі
Год:2019
У ролях:Чыа-Чыа-Сан – Хуэй Хэ, Пінкертон – Андрэа Карэ, Сузукі – Элізабэт ДеШонг, Шарплес – Паула Шот
Жанр:опера
Узроставае абмежаванне:16+
Дырыжор:П'ер Джорджа Марандзі
Мастак:Майкл Лівайн
Мастак па касцюмах :Хан Фэн
Мастак па святле:Пітэр Мамфорд
Харэограф:Кэралайн Чоа
X