Червень, 2021

27.06Мой РэмбрандтКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:Дакументальны фільмТэгі:TheatreHD,документальный фильм

Падрабязна

Апісанне

350 гадоў прайшло са смерці Рэмбрандта, але яго карціны дагэтуль прыцягваюць гледачоў і збіральнікаў. Калекцыянеры па ўсім свеце зачараваныя магіяй твораў галандскага майстра. Дакументальны фільм «Мой Рэмбрандт» паказвае гісторыі некалькіх з іх. Эксцэнтрычны арыстакрат Скот шукае ідэальнае месца для партрэта жанчыны, якая чытае, пэндзля Рэмбрандта. Амстэрдамскі арт-дылер зноў марыць адкрыць «новага» Рэмбрандта і для гэтага супрацоўнічае з выхадцам са старадаўняга галандскага купецкага роду, продка якога аднойчы пісаў мастак. Амерыканскі бізнэсмэн і яго жонка з гонарам выстаўляюць творы Рэмбрандта са сваёй калекцыі ў Луўры, а рашэнне сям’і Ротшыльдаў прадаць партрэты Марціна Солманса і Опьен Копіт, якія належалі ім доўгія гады, ледзь не правакуе дыпляматычны скандал паміж Францыяй і Нідэрландамі.

Фільм «Мой Рэмбрандт» раскрывае жывапісныя сакрэты галандскага майстра, якія робяць яго пасапраўднаму вялікім, і распавядае пра тое, што прыцягвае гледачоў і калекцыянераў у яго творах. Бо нават праз тры стагоддзі пасля смерці Рэмбрандта яго карціны могуць даць гісторыі мастацтва нечаканыя сюжэтныя павароты.

27
June,
2021
к/т “Центральный” (пр-т. Независимости, 13);
17:30
30
June,
2021
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ Dana Mall (ул. Петра Мстиславца, 11);
19:30
30
June,
2021
к/т “Falcon Club Бутик Кино” (пр-т. Победителей, 20);
20:00
Архіў
Рэжысёр:Уко Хохендейк
Краіна:Нідэрланды
Мова:Англійская, нідэрландская, французская
Мова субтытраў:рускі закадравы пераклад
Працягласць:95 хвілін
Год:2019
Жанр:дакументальны фільм
Узроставае абмежаванне:12+
X