Верасень, 2021
16.0929.09Маўчанне ягнятКатэгорыя:КіноЖанр:Мастацкі фільмТэгі:Ретроспектива

Описание
«Маўчанне ягнят» — экранізацыя аднайменнага бэстсэлера Томаса Харыса з серыі раманаў пра доктара Ганібале Лектары. Гэта гісторыя пра моцную жанчыну ў мужчынскім свеце, пра спробы зразумець матывы і дзеянні серыйнага
Падрабязна
Апісанне
«Маўчанне ягнят» — экранізацыя аднайменнага бэстсэлера Томаса Харыса з серыі раманаў пра доктара Ганібале Лектары. Гэта гісторыя пра моцную жанчыну ў мужчынскім свеце, пра спробы зразумець матывы і дзеянні серыйнага забойцы, пра траўмы, апантанасць і перакручанай псіхіцы. Рэжысёр Джонатан Дземі майстэрску пераплёў дэтэктыўны сюжэт і элементы хорару, але ядро карціны – супрацьстаянне двух характараў: Жанчыны-агента ФБР і геніяльнага маньяка. Акцёры, якія сыгралі іх, Джодзі Фостэр і Энтані Хопкінс склалі непераўзыдзены дуэт, іх акцёрскія работы смела можна назваць эталоннымі, а страшэнны погляд Ганібала Лектара назаўжды ўразаецца ў памяць.
У 1992 годзе фільм атрымаў рэкордныя 5 «Оскараў» у 5 галоўных намінацыях, а годам раней быў удастоены прыза за лепшую рэжысуру на Берлінскім кінафестывалі. Усё гэта разам з майстэрскай аператарскай работай, запамінальным саўндтрэкам Говарда Шора і яркімі візуальнымі вобразамі зрабілі «Маўчанне ягнятаў» прызнаным узорам жанру, любімым гледачамі ва ўсім свеце.