Жнiвень, 2021

19.0801.09НянавісцьКатэгорыя:КіноЖанр:Мастацкі фільмТэгі:Ретроспектива

Падрабязна

Апісанне

Сярэдзіна 90х, Парыж ахоплены беспарадкамі. З-за жорсткіх дзеянняў паліцыі арабскі падлетак Абдэль аказваецца ў бальніцы. Яго сябар Вінс (Венсан Кассель) знаходзіць на вуліцы паліцэйскі рэвальвер і разам з таварышамі Юбер і Саідам адпраўляецца помсціць. Сябры праводзяць адзін доўгі дзень паміж Парыжам і яго прыгарадамі, рэпам і боксам, дробным хуліганствам і самаўпраўнасцю ўладаў. У гісторыі «грамадства, якое падае ўніз», нянавісць нязменна спараджае нянавісць.

Прэм’ера «Нянавісці» адбылася ў 1995 годзе на Канскім кінафестывалі, дзе фільм атрымаў Залатую пальмавую галіну за лепшую рэжысуру. Стаўшы культавай, карціна Мацье Касавіца натхніла многія экранныя гісторыі пра жыхароў парыжскага гета – ад «13 раёна» Люка Бесона да кліпаў Justice. У Беларусі ў кінатэатральны пракат «Нянавісць» выходзіць упершыню.

Трэйлер

19
August,
2021
01
September,
2021
“Falcon Club Бутик Кино” (пр-т. Победителей, 20);
Архіў
Рэжысёр:Мацьё Касавіц
Краіна:Францыя
Працягласць:98 хвіл.
Год:1995
У ролях:Венсан Касаль, Юбар Кундэ, Саід Тагмауі, Мацьё Касавіц
Жанр:драма, крымінал
Узроставае абмежаванне:18+
X