Лiпень, 2021

29.0711.08Асноўны інстынктКатэгорыя:КіноЖанр:Мастацкі фільмТэгі:Ретроспектива

Падрабязна

Апісанне

Упершыню ў беларускіх кінатэатрах – адрэстаўраваная версія фільма «Асноўны інстынкт» рэжысёра Пола Верховена!

Рэстаўрацыя зроблена з арыгінальнага негатыву пад кіраўніцтвам самога рэжысёра і ўключае аднаўленне сцэн, якія былі выдаленыя па цэнзурных меркаваннях для пракату ў ЗША.

Прэм’ера фільма адбылася ў 1992 годзе на адкрыцці Канскага фестывалю і, амаль праз 30 гадоў, ён застаецца адважным і наватарскім фільмам, які вызначыў жанр эратычнага трылера.
Дэтэктыў Нік Карэн (Майкл Дуглас) прымаецца за расследаванне забойства рок-зоркі, асноўнай падазраванай у якім становіцца сяброўка ахвяры, пісьменніца Кэтрын Трамелл (Шэран Стоўн). Кэтрын валодае дзіўнай здольнасцю маніпуляваць людзьмі, і захапленне Ніка пераходзіць у апантанасць. Ці зможа ён даказаць яе невінаватасць і вызваліць ад падазрэнняў? Ці ж яна ўсё-такі датычная да загадкавай смерці?

Трэйлер

 

29
July,
2021
11
August,
2021
“Falcon Club Бутик Кино” (пр-т. Победителей, 20);
29
July,
2021
11
August,
2021
к/т «Пионер» (ул. Энгельса, 20);
29
July,
2021
11
August,
2021
к/т “Ракета” (пер. Рабочий д. 3);
Архіў
Рэжысёр:Пол Верховен
Краіна:Велікабрытанія, ЗША, Францыя
Мова:Ангельскі
Мова субтытраў:Рускі
Працягласць:127 хв.
Год:1992
У ролях:Майкл Дуглас, Шэран Стоун, Джордж Дзундза, Джын Трыплхорн
Жанр:Эротыка, эратычны трыллер
Узроставае абмежаванне:18+
X