Червень, 2021

17.0630.06Тата за мамуКатэгорыя:КіноЖанр:Мастацкі фільмТэгі:Италия

Падрабязна

Апісанне

«Тата за маму» (10 giorni senza mamma, у арыгінале — «Дзесять днён без мамы») —  класічны усімі любімы сюжэт: тата застаецца адзін дома з дзецьмі. Гэта рэмейк суперпапулярных камедый: аргенцінскай «Мама з’ехала» і іспанскай «Тата бывае толькі адзін» — з топавымі італьянскімі акцёрамі. Фільм стаў хітом італьянскага пракату і сабраў больш за 7,5 мільёнаў еўра.

Карло і Джулія даўно жанатыя і выхоўваюць траіх дзяцей розных узростаў. Карло амаль увесь час праводзіць на працы і не прымае ўдзелу ў хатніх справах. Вяртаючыся з чарговай камандзіроўкі, ён даведваецца, што жонка, якая стамілася ад ролі хатняй гаспадыні, вырашыла папесціць сябе адпачынкам. Карла трэба будзе правесці дзесяць дзён сам-насам з дзецьмі. Лепш бы ён працаваў 24/7!

Рэжысёр Алесандра Дженавезі папярэджвае: любое супадзенне з рэальнымі асобамі і падзеямі не з’яўляецца выпадковым. Ужо ён-та ведае: у самога Дженавезі трое дзяцей. Увесь фільм зняты на ручную камеру, каб найбольш жыва перадаць бытавыя кур’ёзы «бацькі ў бядзе».

У галоўных ролях — адзін з самых любімых акцёраў Італіі Фабіа Дэ Луіджы («Схавай бабулю ў халадзільніку», «Пазнаёмся з Сафіяй», «Жанчыны супраць мужчын») і Валянціна Ладавіні («Камісар Монтальбано», «Сардэчна запрашаем на поўдзень», «Сардэчна запрашаем на поўнач», «Коко Шанэль»).

Фільм быў намінаваны на галоўную італьянскую кінапрэмію «Срэбная стужка» (Nastro d`argento)  за лепшую камедыйную мужчынскую ролю.

Трэйлер

17
June,
2021
30
June,
2021
“Falcon Club Бутик Кино” (пр-т. Победителей, 20);
Архіў
Рэжысёр:Алессандро Дженовези
Краіна:Италия
Працягласць:90 мин.
Год:2019
У ролях:Фабио Де Луиджи, Валентина Лодовини, Анджелика Элли, Маттео Кастелуччи и др.
Жанр:комедия
Узроставае абмежаванне:12+
X