Лiпень, 2021

04.07ПаркКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:БалетТэгі:TheatreHD

Падрабязна

Апісанне

«Парк» Анжэлена Прэльжакажа – адзін з самых знакамітых балетаў канца XX стагоддзя. Паднашэнне эпохе Людовіка XIV і трупе Парыжскай нацыянальнай оперы, якая нарадзілася ў эпоху караля Сонца, стала сапраўдным гімнам пачуццёвасці.

Музыка Моцарта, касцюмы галантнай эпохі, знакаміты лятучы пацалунак, асаблівая пластыка танцаў і зоркі Парыжскай оперы Мацье Ганьо і Аліс Рэнаван, годна прынялі эстафету ад легендарных першых выканаўцаў – Ларана Ілера і Ізабель Гэрэн – робяць «Парк» падзеяй, якую нельга прапусціць.

«Парк» харэографа Анжэлена Прэльжакажу для Парыжскай нацыянальнай оперы – дзіўны мікс галантнага стагоддзя і сучаснай пластыкі.
Прэльжакаж паставіў спектакль-рэверанс у бок вялікага балетнага тэатра, які нарадзіўся ў эпоху караля Сонца, і аб’яднаў, здавалася б, неспалучальнае. Ультрасучасны стыль і эстэтыка Прэльжакажа раптоўна як пальчаткі «садзяцца»  і на музыку Моцарта, і на стыль галантнай эпохі, з яе складанымі і аб’ёмнымі касцюмамі, рафінаванасцю, асветасцю, залішняй пачуццёвасцю і культам кахання, узнёслага і цялеснага.

Любоўная гісторыя, што разгарнулася ў старадаўнім парку, адсылае нас і да  «Небяспечных сувязяў», і да  «Прынцэсы Клеўскай», і нават – раптам – да  «Спячай прыгажуні», па вялікім рахунку, таксама прысвечанай абуджэнню пачуццёвасці.
Ці ледзь не галоўным героем спектакля з’яўляецца палацавы парк – месца фантазій і таемных спатканняў, месца сілы і месца, дзе так лёгка прызнаць паразу. І чатыры яго садоўніка – сувязнае звяно эпох, містычныя захавальнікі часу і сакрэтаў, прыадчыняюць перад намі заслону таямніцы – вечнай таямніцы зараджэння любові.

Трэйлер

04
July,
2021
к/т “Центральный” (пр-т Независимости, 13);
17:30
Архіў
Краіна:Франция
Мова:французский
Мова субтытраў:русский
Працягласць:104 минуты
Год:2021
У ролях:Алис Ренаван, Матье Ганьо
Жанр:балет
Узроставае абмежаванне:16+
X