Лiстапад, 2020
25.11ПЕСНЯ ПЕСЕНЬКатэгорыя:ТОКтэатрЖанр:СпектакльТэгі:Марта Голубева,Юра Диваков

Описание
Адно з самых старадаўніх паданняў пра каханне — «Песня песень» Саламона — у праекце рэжысёра Юры Дзівакова адчыніць дзверы ў свет гарачага і далікатнага, млявага і лютага пачуцця.
Падрабязна
Апісанне
Адно з самых старадаўніх паданняў пра каханне — «Песня песень» Саламона — у праекце рэжысёра Юры Дзівакова адчыніць дзверы ў свет гарачага і далікатнага, млявага і лютага пачуцця. «Песня песень» на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва знаходзіла мноства рэлігійных трактовак, натхняла паэтаў, музыкаў і мастакоў.
Цялеснасць як адна з галоўных складальных рамантычнага кахання сёння становіцца часткай тэатральнага даследавання. Цела як крыніца прыгажосці і асалоды, натуральнасці і гармоніі з прыродай, сувязь унутранага і вонкавага свету. Каханне абвастрае пахі і гукі, пачашчае сэрцабіцце, прымушае цела рухацца ў такт іншаму целу, дрыжаць ад страху, хварэць ад непадзеленых пачуццяў і парушаць усе забароны. Прыгажосць рамантычных пачуццяў, натуральнасць цела — правадніка чалавечых эмоцый і жаданняў — усё гэта ў праекце «Песня песень».