Лiстапад, 2020

Описание
Новая пастаноўка Аляксандра Янушкевіча – паводле п'есы Уільяма Шэкспіра. Эскіз спектакля быў упершыню прадстаўлены ў межах рэжысёрскай лабараторыі Дэні Майфера на «Школе "ТЕАРТ”» у 2019 годзе.
Падрабязна
Апісанне
Новая пастаноўка Аляксандра Янушкевіча – паводле п’есы Уільяма Шэкспіра. Эскіз спектакля быў упершыню прадстаўлены ў межах рэжысёрскай лабараторыі Дэні Майфера на «Школе “ТЕАРТ”» у 2019 годзе.
Хронікі шляху да ўлады і падзення караля-тырана Рычарда III. Хітры, падступны і вёрткі – ён змятае ўсіх на шляху да трона і не спыніцца ні перад чым у імкненні да ўлады. Мы назіраем за злом, настолькі абсалютным і таленавітым, што ад яго немагчыма адвесці вачэй. Яго энергія настолькі разбуральная, што можа прывесці толькі да аднаго фіналу.
Пераклад тэксту: Міхаіл Данскі
Адаптацыя тэксту: Алёна Іванюшэнка
Кампазітар: Андрэй Еўдакімаў
Мастак па касцюмах: Таццяна Нерсісян
Мастак па святле: Ілля Гусеў
Выканаўцы: Эльдар Бекіраў, Анастасія Баброва, Максім Брагінец, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васько, Марта Голубева, Мікалай Стонька / Ілля Ясінскі