Лiпень, 2021

18.07Рамэо і ДжульетаКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:ДрамаТэгі:TheatreHD

Падрабязна

Апісанне

Трох імёнаў на афішы дастаткова, каб ператварыць любую пастаноўку ў хіт: сэр Кэнэт Брана, Рычард Мэдден (Робб Старк ў «Гульне тронаў») і Лілі Джэймс (Наташа Растова ў «Вайне і міры»).
Дадайце чацвёртае – сэр Дэрэк Джакобі ў нечаканай ролі Меркуцыо, – і аншлаг пастаноўцы «Рамэо і Джульета» забяспечаны.

Адзін з вядучых шэкспіраўскіх рэжысёраў нашага часу, бязмерна таленавіты і на акцёрскай сьцежцы, і ў рэжысуры сэр Кэнэт Брана паставіў сваю інтэрпрэтацыю «Рамэо і Джульеты»  як амаж італьянскаму кінематографу. Запіс спектакля канцэптуальна паказваюць у чорна-белым варыянце, адсылаючы і да неарэалізму канца 40-х гадоў, і да «Салодкага жыцця»  Феліні 1960 года.

Дзеянне разгортваецца ў пасляваеннай Вероне: мужчыны ў строгіх касцюмах і капелюшах, жанчыны ў пышных спадніцах з асінымі таліямі, манахі, якія ездзяць на роварах, і атмасфера, поўная кантрастаў патрыярхальнага ўкладу і шалёных вечарынак.

На ролі трагічных палюбоўнікаў Брана паклікаў зорак сваёй «Папялушкі»: Рычарда Мэдэна і Лілі Джэймс, вядомых усяму свету ролямі Робба Старка з «Гульні тронаў» і Наташы Растовай з «Вайны і міру». Яны гуляюць зусім ня падлеткаў, а маладых людзей, якія выраслі ў няпросты час у маленькім гарадку, дзе праблемы прывыклі вырашаць альбо алкаголем (нават маналог на балконе Джэймс прамаўляе з бутэлькай шампанскага ў руцэ), альбо сілай: раз-пораз на пустым месцы ўспыхваюць канфлікты; бацька Джульеты падымае на яе руку; і нават Рамэа замахваецца на бацьку Ларэнца (які ў гэтай пастаноўцы амаль аднагодак галоўнага героя).

Самае дзіўнае рашэнне Браны (і адна з галоўных удач пастаноўкі) – запрашэнне на ролю павесы Меркуцыа ветэрана брытанскай сцэны і сусветнага экрана сэра Дэрэка Джакобі. І ад гэтага старога шчыголя, які пачынае свой дзень з кубачкі кавы і шкляначкі граппы за столікам у кафэ, і нязмушана сыпле дасціпнымі парадоксамі, зачароўваючы моладзь, сапраўды нельга адарваць вачэй. Сэр Дэрэк – адзін з нямногіх майстроў, надзеленых дарам прамаўляць шэкспіраўскія радкі з натуральнасцю штодзённый прамовы, і ў гэтай пастаноўцы ён, безумоўна, засланяе ўсіх, умеючы непрыкметна расставіць забойна дакладныя акцэнты і паўзы і ў хрэстаматыйнай рэпліцы «Чума на абодва вашых дома», і ў вытанчаным маналогу аб каралеве Маб. Джакобі, нягледзячы на ўзрост, лёгка падхоплівае імклівы рытм пастаноўкі (тэкст скарочаны; спектакль ідзе ўсяго дзве гадзіны), і можа даць фору маладым у фехтаванні.

Падзеі разгортваюцца хутка, танга змяняецца тэхна, гумар (за вялікую долю якога адказвае цудоўная Міра Сайал ў ролі карміцелькі) гучыць свежа і нязбіта, смерці здараюцца нечакана і шакіруюча, змрочны лаканічны дызайн падкрэслівае канфлікт бацькоў і дзяцей, – у спектакля добрая дынаміка і вельмі прыгожая карцінка.

Магчыма, для пакалення міленіялаў Рычард і Лілі апынуцца такімі ж «сваімі»  шэкспіраўскімі героямі, якімі Леанарда ДіКапріо і Клэр Дэйнс сталі для пакалення 90-х пасля фільма База Лурмана.

Трэйлер

 

18
July,
2021
к/т “Центральный” (пр-т Независимости, 13);
18:30
21
July,
2021
к/т “Falcon Club Бутик Кино” 
(пр-т Победителей, 20);
20:00
23
July,
2021
к/т MOOON by Silver Screen в ТРЦ TRNITI (Гродно, пр-т Янки Купалы, 87);
19:30
28
July,
2021
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ “Dana Mall” (ул. Петра Мстиславца,11);
19:30
Архіў
Рэжысёр:Кеннет Брана
Краіна:Великобритания
Мова:английский
Мова субтытраў:русский
Працягласць:156 минут
Год:2016
У ролях:Джульетта – Лили Джеймс, Ромео – Ричард Мэдден, Меркуцио – Дерек Джекоби, Кормилица – Мира Сайал, Бенволио – Джек Колгрейв Хёрст, Тибальт – Ансу Кабиа, Отец Лоренцо – Сэмюэл Валентайн, Граф Парис – Том Хэнсон
Жанр:спектакль
Узроставае абмежаванне:16+
X