Кастрычнiк, 2020
23.10СтратаКатэгорыя:ТОКтэатрЖанр:СпектакльТэгі:Андрей Савченко

Описание
“Я хачу распавесці вам дзве гісторыі стратаў. Або страты дзвюх гісторый…” Аднойчы рэжысёр Андрэй Саўчанка знайшоў ля дваровага гарадскога сметніка старую валізку, ў якой апынуўся
Падрабязна
Апісанне
“Я хачу распавесці вам дзве гісторыі стратаў. Або страты дзвюх гісторый…”
Аднойчы рэжысёр Андрэй Саўчанка знайшоў ля дваровага гарадскога сметніка старую валізку, ў якой апынуўся стос разарваных фатаздымкаў. Чыйсьці сямейны архіў. Далейшае жыццё знаходкі шукайце ў першай гісторыі. Другая частка – гісторыя пра дзедаў дом, спалены маланкай.
Калі чалавек губляе нешта, то гэта моцна б’е, моцна ўзрушвае. Унутраны ператрус пераарганізоўвае ўласную сістэму асобы – і ў цябе з’яўляюцца новыя думкі, новыя накірункі, па якіх ты можаш ісці.
Памяць ажывае ў прадметах. Асновай тэхнікі ready-made з’яўляецца трансфармацыя ўтылітарных прадметаў у твор мастацтва. Вызначальным для яе становіцца пошук гэтага прадмету.
Спектакль-эскіз народжаны ў межах лабараторыі ready-made theatre “Ужо гатовы сусвет”, якую ладзілі Алена Мальчэўская і Аляксандр Марчанка ў Цэнтры візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “ART Corporation”.
Эскіз спектакля быў прадстаўлены ў межах форума “ТЕАРТ” у 2020.