Верасень, 2019
22.09ВАРТАВЫЯ ТАДЖ-МАХАЛАКатэгорыя:ТОКтэатрЖанр:СпектакльТэгі:Александр Янушкевич

Описание
«Ноч сарака тысяч рук» — хлусня ці праўда пра нараджэнне аднаго з найвялікшых архітэктурных твораў? Два сябра стаяць на варце легендарнай «індыйскай жамчужыны». Вартавыя Тадж-Махала — два простых
Падрабязна
Апісанне
«Ноч сарака тысяч рук» — хлусня ці праўда пра нараджэнне аднаго з найвялікшых архітэктурных твораў? Два сябра стаяць на варце легендарнай «індыйскай жамчужыны». Вартавыя Тадж-Махала — два простых хлопца, за якімі стаіць бліскучы твор сусветнай архітэктуры, пабудаваны рукамі чалавека, — павінны выбраць: парушыць правілы або здрадзіць сябру, абярнуцца або застацца ў няведанні.
Неймаверна жорсткія правілы гульні парушаюць звыклы ход падзей, брудная праца становіцца дарогай да лепшага жыцця, але ці змогуць героі застацца ранейшымі, пераступіўшы праз сябе? На фоне смешных, часам абсурдных размоў у спектаклі раскрываецца глыбокі і супярэчлівы свет чалавека. У пошуках праўды, поўныя пачуцця страху, гнаныя супярэчнасцямі, схільныя да чужога ўплыву вартавыя Тадж-Махала становяцца мімавольнымі абаронцамі вялікай прыгажосці.
У спектаклі выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка.