Червень, 2021

24.0607.07ТаксістКатэгорыя:КіноЖанр:Мастацкі фільмТэгі:Ретроспектива

Падрабязна

Апісанне

«АРТ Карпарэйшн» выпускае ў беларускі пракат «Таксіста» Марціна Скарсэзэ, лютую і бескампрамісную драму з Робертам Дэ Ніра, тым самым адзначаючы яе 45-годдзе. Дэманстравацца будзе 4К-рэстаўрацыя фільма, выкананая ў 2011 годзе пад кіраўніцтвам рэжысёра. Усе сеансы прайдуць на англійскай мове з рускімі субтытрамі.

«Таксіст» — адзін з ключавых фільмаў Новага Галівуду і этапны для Скарсэзэ і Дэ Ніра праект. Гэта гісторыя пра маральны заняпад Амерыкі пасля вайны ў В’етнаме, адчужэнне, гвалт і ПТСР, якія ахапілі грамадства і адлюстраваны ў вар’яцтве антыгероя, таксіста-ветэрана Трэвіса Бікла. Пустата існавання Бікла і яго псіхалагічны надлом падкрэслены мерным рытмам апавядання, выразнай камерай Майкла Чэпмана і меланхалічным саўндтрэкам легендарнага Бернарда Хермана. Сцэнарная фабула Пола Шродэра ўзыходзіць да традыцый класічнага вестэрна «Шукальнікі»: у цэнтры зноў помсьнік-адзіночка, але ўжо прагне не проста справядлівасці, але хоць нейкага сэнсу ў жыцці і чалавечага кантакту. У 1976 годзе «Таксист» быў удастоены «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю і з тых часоў трывала ўвайшоў у канон сусветнага кіно, дзівячы сваёй глыбінёй, амбівалентнасцю і актуальнасцю.

Сінопсіс:

Трэвіс Бікл, былы марскі пяхотнік і ветэран вайны ў В’етнаме, пакутуе ад бяссонніцы і таму ўладкоўваецца працаваць таксістам. Ён бязмэтна кружыць па начным Нью-Ёрку, які заграз у гвалце і загане, і марыць, як у адзін цудоўны дзень  «лівень змые з вуліц усю гэтую падлу». Адзінай светлай плямай для Бікла становіцца Бетси, але гэта захапленне хутка перарастае ў апантанасць, як і імкненне выратаваць малалетнюю прастытутку Айрыс. Трэвіс усё больш апускаецца ў параною і вырашае, што сам павінен стаць тым самым ліўнем…

Пра праект:

Сцэнар «Таксіста» Пол Шродэр, вядомы кінакрытык і аўтар важных тэарэтычных тэкстаў пра кіно, напісаў, арыентуючыся на ўласны вопыт бяссонніцы і дэпрэсіі. У пачатку 1970-х ён перажываў асабістую і прафесійную драму, месяц жыў у машыне, праседжваў ночы ў порнакінатэатрах і практычна не меў зносін з людзьмі. У выніку Шродэр трапіў у бальніцу, і тады ж у яго паўстаў вобраз таксі — «металічнай труны» з кіроўцай, пастаянна акружаным людзьмі і адначасова адзінокім. Шродэр насыціў сцэнар элементамі нуара і вестэрна: ад першага дасталіся фаталізм, змрочнасць і неадназначны герой, а ад другога — матыў пошуку справядлівасці. Не абышлося і без алюзій на палітычны клімат ЗША таго часу і вайны ў В’етнаме, наступствы якой пранізвалі ўсё грамадства. А дзённікавыя запісы Бікла былі натхнёныя Артурам Брэмерам, які ў 1972 годзе зладзіў замах на Джорджа Уолеса, кандыдата ў прэзідэнты.

Атрыманы сцэнар ідэальна ўпісаўся ў тэндэнцыі новага Галівуду: сацыяльна-палітычныя праблемы, крытыка грамадства, сцэны гвалту і правакацыйныя вобразы. Да праекту хутка падключыўся Марцін Скарсэзэ, які быў узыходзячай зоркай амерыканскага кіно, а ўслед за ім заканамерна з’явіліся Роберт Дэ Ніра і Харві Кейтэль, якія сыгралі ў рэжысёра ў «Злых вуліцах». Рыхтуючыся да ролі, Дэ Ніра атрымаў ліцэнзію таксіста і некалькі тыдняў працаваў у Нью-Ёрку. Фільм стаў прарывам для Джодзі Фостэр, якой на момант здымак было ўсяго 12 гадоў, і апошняй працай славутага кампазітара Бернарда Хермана, які скончыў працу над саўндтрэкам літаральна напярэдадні смерці. Залімітавы для свайго часу ўзровень экраннага гвалту і супярэчлівая мараль сцэнара выклікалі нямала спрэчак і нават цэнзурныя праблемы. Нягледзячы на гэта, «Таксіст» атрымаў галоўны прыз у Канах і быў намінаваны на 4 прэміі «Оскар». Ён нязменна трапляе ў спісы лепшых амерыканскіх карцін і працягвае натхняць кінематаграфістаў, сярод якіх Таранціна і Фінчар. А нядаўняга «Джокера» Тода Філіпса можна лічыць паўнавартасным амажам фільму Скарсэзэ.

Пра рэстаўрацыю:

Да 35-гадовага юбілею фільма на базе кампаніі Sony Pictures была праведзена маштабная лічбавая 4К-рэстаўрацыя. У пачатку 2010 года арыгінальны негатыў адсканавалі ў 4К і паралельна правялі работы па колеракарэкцыі, якія курыравалі Скарсэзэ і аператар Майкл Чэпмен. У працэсе рэстаўрацыі таксама былі ліквідаваны розныя дэфекты плёнкі і падрыхтавана новая шматканальная гукавая дарожка, якая ўключае арыгінальны саўндтрэк Хермана. Ва ўсіх стадыях працэсу рэстаўрацыі, якая доўжылася каля года, быў задзейнічаны Марцін Скарсэзэ.

Трэйлер

24
June,
2021
07
July,
2021
к/т «Пионер» (ул. Энгельса, 20);
24
June,
2021
07
July,
2021
к/т “Ракета” (пер. Рабочий д. 3);
24
June,
2021
07
July,
2021
к/т “Центральный” (пр-т Независимости, 13);
24
June,
2021
07
July,
2021
к/т Falcon Club Бутик Кино (пр. Победителей, 20);
Архіў
Рэжысёр:Мартин Скорсезе
Краіна:США
Мова:На языке оригинала (английский)
Мова субтытраў:Русские субтитры
Працягласць:114 мин.
Год:1976
У ролях:Роберт Де Ниро, Джоди Фостер, Сибилл Шепард, Харви Кейтель
Жанр:драма
X