Снежань, 2017

Описание
«Дванаццатая ноч» – камедыя заблытаных рамантычных стасункаў, якая іскрыць дыялогамі найбольш вытанчанымі за іншыя, што калі-небудзь былі напісаныя Уільямам Шэкспірам. Усе ролі ў
Падрабязна
Апісанне
«Дванаццатая ноч» – камедыя заблытаных рамантычных стасункаў, якая іскрыць дыялогамі найбольш вытанчанымі за іншыя, што калі-небудзь былі напісаныя Уільямам Шэкспірам.
Усе ролі ў спектаклі (як і было ў часы Шэкспіра) выконваюцца выключна мужчынамі. Касцюмы, музыка і харэаграфія ў гэтым спектаклі таксама створаны па вобразе тых, што маглі быць у «Глобусе» 17 стагоддзя.
Выканаўца ролі Мальваліа, Стывен Фрай, больш за ўсё вядомы па тэлесерыялах «Джыўс і Вустер» (Jeeves and Wooster, 1990) і «Шоу Фрая і Лоры» (A Bit of Fry and Laurie, 1987). Для акцёра гэты спектакль стаў першым за 18 год.
Выканаўца ролі Алівіі, Марк Райлэнс, з’яўляецца першым мастацкім кіраўніком тэатра «Глобус» (1995-2005). Марк Райлэнс – вядомы тэатральны акцёр, які выконваў ролі ў такіх шэкспіраўскіх п’есах, як: «Гамлет», «Рамэа і Джульета», «Бура», «Шмат шуму з нічога», «Як вам гэта спадабаецца», «Макбет», «Генрых V», «Рычард II» і «Рычард III».