Снежань, 2020

05.12Дзядзька ВаняКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:ДрамаТэгі:Sonia Friedman Productions,TheatreHD,британский театр

Падрабязна

Апісанне

Цудоўныя брытанскія акцёры, найтонкія пералівы пачуццяў, майстэрскае ператварэнне сцэнічнага дзеяння ў экраннае усё гэта першы спектакль, зняты ў посткаранціннай Вялікабрытаніі.

«Сцэны з вясковага жыцця» такі падзагаловак Чэхаў даў сваёй сумнай камедыі больш за сто гадоў, аднак п’еса па-ранейшаму застаецца адной з самых запатрабаваных ва ўсім тэатральным свеце. І не дзіва: у гісторыі дзядзькі Вані Івана Пятровіча Вайніцкага, які сціпла жыве ў сядзібе памерлай сястры ёсць усе складнікі пранізлівай драмы. І трагічна неўзаемнае каханне: дзядзькі Вані да прыгажуні Алены Андрэеўны, новай жонкі зяця – да прафесара Серабракова, пляменніцы Соні да доктара Астрова. І рэўнасць Вані да снобу, выскачка і паспяховаго бездара Серабракова спальвае знутры. І бязмежны сум пра хуткаплыннасць жыцця. І пяшчотны гумар. Ды, зрэшты, чаго толькі ў Чэхава няма сапраўдная энцыклапедыя не вясковага, але універсальнага чалавечага жыцця.

Новы спектакль пастаўлены Іэнам Рыксанам па тэксце, адаптаванаму выдатным ірландскім рэжысёрам і драматургам, лаўрэатам прэміі Аліўе Конарам Макферсанам, з увагай да першакрыніцы і выдатнай лёгкасцю. І Рыксан выдатна транслюе асаблівы трагедыйнасці камізм Чэхава.

У загалоўнай ролі характэрны акцёр Тобі Джонс смешны, дзіўны, здольны быць і прывабным, і адштурхваць; на яго рахунку больш за сто кінароляў, ён запатрабаваны і Галівудам, і незалежным аўтарскім кінематографам; сярод нядаўніх з’яўленняў Джонса на экране «Першая карова» і «Мой стваральнік». Рычард Арміцідж, вядомы па кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Хобіт» і серыялам «Поўнач і Поўдзень», «Робін Гуд», грае Астрова, а Роджэр Аллам Серабракова. Роля Алены Андрэеўны належа новай прыме брытанскай сцэны Разалінд Элазар, Соню грае зорка серыяла «Палавое выхаванне» Эмі Лу Вуд і гэтая праца стала для Вуд абсалютным прарывам.

Трэйлер

 

27
October,
2020
к/т “Центральный” (пр-т Независимости, 13);
19:00
27
October,
2020
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ “Dana Mall” (ул. Петра Мстиславца,11);
19:00
28
October,
2020
“Falcon Club Бутик Кино” (пр-т. Победителей, 20);
20:00
31
October,
2020
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ Dana Mall (ул. Петра Мстиславца, 11);
19:30
01
November,
2020
“Falcon Club Бутик Кино” (пр-т. Победителей, 20);
15:00
01
November,
2020
к/т “Falcon Club Бутик Кино” 
(пр-т Победителей, 20);
15:00
25
November,
2020
к/т “Falcon Club Бутик Кино” 
(пр-т Победителей, 20);
20:00
05
December,
2020
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ Dana Mall (ул. Петра Мстиславца, 11);
19:30
20
January,
2021
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ Dana Mall (ул. Петра Мстиславца, 11);
19:30
13
February,
2021
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ Dana Mall (ул. Петра Мстиславца, 11);
19:00
30
April,
2021
к/т MOOON by Silver Screen в ТРЦ TRNITI (Гродно, пр-т Янки Купалы, 87);
19:30
12
May,
2021
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ Dana Mall (ул. Петра Мстиславца, 11);
19:30
15
May,
2021
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ Dana Mall (ул. Петра Мстиславца, 11);
19:00
29
June,
2021
к/т "Центральный" (пр-т. Независимости, 13);
19:30
Архіў
Цудоўныя акцёры, тонкія пералівы пачуццяў, майстэрскае ператварэнне сцэнічнага дзеяння ў экраннае – усё гэта першы спектакль, зняты ў посткаранціннай Вялікабрытаніі
Рэжысёр:Іэн Рыксан
Краіна:Вялікабрытанія
Мова:англійская
Мова субтытраў:руская
Працягласць:2 гадзіны 10 хвілін
Год:2020
У ролях:Вайніцкі Іван Пятровіч (дзядзька Ваня) – Тобі Джонс Астроў Міхаіл Львовіч, лекар – Рычард Армітыдж Серабракоў Аляксандр Уладзіміравіч – Роджэр Алам Соня, дачка Серабракова ад першага шлюбу, пляменніца дзядзькі Вані – Эмі Лу Вуд Алена Андрэеўна, жонка Сарабракова – Разалінд Эліазар Вайніцкая Марыя Васільеўна, маці дзядзькі Вані і першай жонкі Серабракова – Дервла Молай Цялегін Ілля Ілліч – Піцер Уайт Няня – Ганна Колдер Маршал
Жанр:драма
Узроставае абмежаванне:16+
Мастак:Рэй Сміт
Мастак па святлу:Бруно Паэт
Кампазітар:Стывен Уорбек
Гукарэжысёр:Іэн Дыкінсан
X