Май, 2021

15.05Вялікая прыгажосцьУІКЕНДЫ З ФЕЛІНІ/САРЭНЦІНАКатэгорыя:КіноЖанр:Мастацкі фільмТэгі:Уикенды с Феллини/Соррентино,УІКЕНДЫ З ФЕЛІНІ/САРЭНЦІНА

Падрабязна

Апісанне

Рым у разгар лета. Натоўпы турыстаў, апантаныя марай — пражыць тут свае, рымскія вакацыі. А дзесьці побач круціцца іншая карусель — карусель салодкага жыцця, пра якое Джэп Гамбардэла, прыгажун і зваднік, вядомы журналіст і пісьменнік, ведае, здаецца, ўсё.

На тэрасе кватэры Джэпа з выглядам на Калізей праходзяць лепшыя вечарынкі ў горадзе і збіраецца бліскучае грамадства, каб паўдзельнічаць у бліскучай камедыі бессэнсоўнага. Але для Джэпа, які напісаў у маладосці адзін-адзіны раман і заслужыў рэпутацыю генія-адной-кнігі, гэты жанр, падобна, сябе вычарпаў.

Ён марыць зноў пачаць пісаць. І адпраўляецца на пошук новых сюжэтаў. Як герой «Салодкага жыцця» Феліні, ён гуляе па Рыму, і гэта падарожжа ператвараецца ў неверагодную феерыю, у яркую фантасмагорыю, з палону якой выбрацца дадзена не кожнаму…

Фільм эпічнага размаху, дзе галоўны герой — Вечны Горад ва ўсёй яго пышнасці і вырадлівасці.

Канскі кінафестываль (асноўны конкурс);
Оскар, Залаты Глобус, BAFTA 2014 — лепшы фільм на замежнай мове

Трэйлер

15
May,
2021
15
May,
2021
к/т «Пионер» (ул. Энгельса, 20);
19:30
Архіў
Рэжысёр:Паола Сарэнтціна
Краіна:Італія, Францыя
Мова:італьянская
Мова субтытраў:руская
Працягласць:142 хвілін
Год:2013
У ролях:Тоні Сервіла, Карла Вердоне, Сабрына Ферылі
Жанр:драма, камедыя
Узроставае абмежаванне:16+
X