Лiпень, 2021

21.07Венская опера: Лючыя ді ЛамермурКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:ОпераТэгі:TheatreHD

Падрабязна

Апісанне

Цяжка ўявіць сабе больш рамантычную оперу, чым «трагічная драма» Гаэтана Даніцэці паводле рамана Вальтэра Скота пра шатландскую дзяўчыну, якую падманам выдалі за нежаданага, пакуль любімы быў у ад’ездзе, а яна ў прыпадку вар’яцтва забівае свайго мужа – суправаджаючы гэта адной з самых знакамітых арый для сапрана ва ўсім сусветным оперным рэпертуары. Затым яна памірае сама, а ў наступным акце за ёй рушыць услед на смерць і яе любімы – зразумела, бліскучы тэнар.
Пастаноўка Венскай оперы 2019 года паказвае нам новую, «крытычную»  рэдакцыю гэтага прызнанага шэдэўра музыкі бельканта ў элегантным, стрыманым афармленні і ў выкананні сапраўды зорнага ансамбля вакалістаў.

Для «Лючыі ді Ламмермур»  Гаэтана Даніцэці, адной з самых знакамітых опер бельканта ў рамантычнай пастаноўцы Ларана Пеллі, Венская дзяржаўная опера запрасіла цудоўны склад вакалістаў. Калі фенаменальная Вольга Перацяцька выконвае трагічную сцэну вар’яцтва Лючыі, «музыка і драма зліваюцца разам у выбуховую сумесь» (Wiener Zeitung). Хуан Дыега Флорэс, суперзорка бельканта,  «напэўна, лепшы Эдгар ў свеце» (Kronenzeitung). Эмацыйны трохкутнік кахання, нянавісці і страсці завяршае Джордж Пецян ў партыі Генры. Аркестрам Венскай дзяржаўнай оперы кіруе Эвеліна Підо «ідэальны майстар бельканта» (Die Presse).

21
July,
2021
к/т “Центральный” (пр-т Независимости, 13);
19:30
Архіў
Рэжысёр:Лоран Пелли
Краіна:Австрия
Мова:немецкий, итальянский
Мова субтытраў:русский
Працягласць:140 минут
Год:2018
У ролях:Ольга Перетятько, Хуан Диего Флорес, Джордж Петян, Чонмин Пак
Жанр:опера
Узроставае абмежаванне:12+
Дирижер:Эвелино Пидо
Художник :Шанталь Тома
X