Лiпень, 2021

14.07Венская опера: ТоскаКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:ОпераТэгі:TheatreHD

Падрабязна

Апісанне

Адна з найбольш вядомых опер у свеце, «Тоска» Джакама Пучыні не сыходзіць са сцэн оперных тэатраў з дня сваёй прэм’еры ў 1900 годзе. Поспех гэтага твора ў ідэальным спалучэнні цудоўнай музыкі, яркіх персанажаў і захапляльнага канфлікту, які па сваёй драматычнай напружанасці не саступае сучасным кінематаграфічным трылерам.

Класічны спектакль Маргарэт Вальман з раскошнымі касцюмамі і манументальнай сцэнаграфіяй Мікалая Бенуа радуе гледачоў Венскай оперы з 1958 года і ставіўся ў гэтым тэатры больш за 600 разоў. Асабліва сімвалічны той факт, што ў гэтай пастаноўцы прымалі ўдзел самыя вядомыя оперныя зоркі XX стагоддзя, у тым ліку Рэната Тэбальді і Марыя Калас – у сапраўды такіх жа касцюмах, на фоне такіх жа дэкарацый, якія гледачы могуць убачыць і цяпер. Цяпер ўражлівая галерэя гістарычных уступаў і гучных імёнаў папоўнілася імем Ганны Нятрэбка, якая бліскуча выканала партыю Тоскі ў гэтым спектаклі ў снежні 2020 года. У партыі Каварадосі выступіў тэнар Юсіф Эйвазаў, ролю падступнага начальніка паліцыі Скарпія уражліва выканаў бас-барытон Вольфганг Кох, а аркестр Венскай оперы пад кіраваннем французскага дырыжора Бертрана дэ Біі выдатна перадаў усе фарбы і нюансы самай вядомай партытуры Пучыні.

14
July,
2021
14
July,
2021
к/т “Центральный” (пр-т Независимости, 13);
19:30
Архіў
Рэжысёр:Маргарита Вальман
Краіна:Австрия
Мова:итальянский
Мова субтытраў:русский
Працягласць:134 минуты
Год:2021
У ролях:Тоска – Анна Нетребко, Каварадосси – Юсиф Эйвазов, Скарпиа – Вольфганг Кох
Жанр:опера
Узроставае абмежаванне:12+
X