Студзень, 2021

Описание
Па матывах дакументальнай п'есы Джаніны Кэрбунарыў. Румынія, 1981 год. Тэлеэкраны ўсхваляюць камуністычны рэжым Чаўшэску і трансліруюць афіцыйную гісторыю краіны. Шаснаццацігадовы Мугур Кэлінеску асмельваецца расказаць яе па-свойму: на сценах
Падрабязна
Апісанне
Па матывах дакументальнай п’есы Джаніны Кэрбунарыў. Румынія, 1981 год. Тэлеэкраны ўсхваляюць камуністычны рэжым Чаўшэску і трансліруюць афіцыйную гісторыю краіны. Шаснаццацігадовы Мугур Кэлінеску асмельваецца расказаць яе па-свойму: на сценах горада з’яўляюцца напісаныя крэйдай пратэстныя слоганы. Падлетка арыштоўваюць і дапытваюць. Справа адпраўляецца ў архіў тайнай паліцыі. Праз 30 гадоў пасля падзення камунізму ва Усходняй Еўропе тэатральны рэжысёр бярэцца рэканструяваць гэты выпадак. І зноў дзве гісторыі – афіцыйная і забароненая, асабістая і калектыўная – злучаюцца, каб праліць святло на лёс невядомага героя.
2020 Берлінскі МКФ (Германія) – секцыя «Форум»