Жнiвень, 2021

21.08Зальцбург-100: Італьянка ў АлжырыКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:ОпераТэгі:SALZBURG-100,TheatreHD

Падрабязна

Апісанне

Адна з лепшых оперных камедый – «Італьянка ў Алжыры» Расіні – была напісана ў 1813 годзе ў разліку на знакамітую зорную пару кантральта і басу свайго часу. У 2018 годзе ў Зальцбургу гэтыя партыі бездакорна праспявалі і згулялі зоркі нашага часу Чечылія Барталі і Ільдар Абдразакоў, у той час як рэжысёрскі тандэм Мошэ Лэйзер – Патрыс Кур’е паставіў віртуозную сатыру на тэму канфлікту палоў і цывілізацый.

Стэндаль назваў оперу Джаакіна Расіні «Італьянка ў Алжыры» вышэйшым дасягненнем жанру музычнай камедыі. Цяжка ўявіць сабе, што гэтая зіготкая і іскрыстая опера-буфа напісана кампазітарам, якому не споўнілася яшчэ і 22 гадоў, усяго за 23 дня. Яшчэ больш неверагодная, што гісторыя пра італьянку, якая адправілася ў Ірак, каб вярнуць свайго (уцёкшага?) туды каханага, і спрытна адбіваецца ад дамаганняў мясцовага бея, не губляе сваёй актуальнасці да нашых дзён – больш чым праз 200 гадоў пасля першага выканання оперы.

Прынамсі, менавіта такой – вясёлай, вострай, рэалістычнай і актуальнай сатырай  – паставілі «Італьянку ў Алжыры» вядомыя рэжысёры, якія заўсёды працуюць у тандэме: Мошэ Лейзер і Патрыс Кур’е. Дзеянне адбываецца ў сучасным Алжыры, дзе пузаты Мустафа ездзіць на абадраным старым Мэрсэдэсе, а італьянская “турыстка” Ізабэла спявае сваю віртуозную ўваходную арыю, седзячы на бутафорскім вярблюдзе. “Хор еўнухаў” ператварыўся ў тыповых усходніх бічаў у трэніровачных касцюмах, а “італьянскія рабы” – гэта футбольная каманда, якая есць пасту пад патрыятычныя заклікі Ізабелы пра вяртанне на радзіму. Атрымалася адначасова вясёлая і змястоўная размова на тэмы канфлікту палоў і цывілізацый.

Увесь гэты дасціпны і пры гэтым музычна бездакорны перапалох, спрытна камбініруюцы рэалізм з фарсам, стаў магчымым дзякуючы ансамлю віртуозных артыстаў у главе з зоркамі першай велічыні Чэчыліей Барталі (Ізабэла) і Ільдарам Абдразакавым (Мустафа). Ніхто, акрамя Барталі, якой ужо за 50 і якая ўзначальвае “малы” Траецкі фестываль у Зальцбургу, дзе гэтая пастаноўка была першапачаткова паказана, не змог бы спяваць арыю пра сілу жаночай прыгажосці, лежачы ў ванне з пенай і дзівячы публіку не толькі вытанчанасцю сваіх панадлівых рухаў, але і дасканаласцю інтанацыі і каларатурамі як у самым нізкім, так і ў самым верхнім рэгістры. Гучанне старадаўніх інструментаў французскага аркестра Ensemble Matheus пад кіраваннем Жана-Крыстафа Спінозі дадае спектаклю дынамізму і дорыць разуменне таго, што музыка Расіні належыць усім часах.

Трэйлер

 

21
August,
2021
21
August,
2021
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ “Dana Mall” (ул. Петра Мстиславца,11);
19:00
Архіў
Рэжысёр:Моше Лейзер
Краіна:Австрия
Мова:немецкий, итальянский
Мова субтытраў:русский
Працягласць:179 минут
Год:2018
У ролях:Изабелла – Чечилия Бартоли, Мустафа – Ильдар Абдразаков, Линдоро – Эдгардо Рока, Таддео – Алессандро Корбелли, Али – Хосе Кока Лока, Эльвира – Ребека Ольвера
Жанр:опера
Узроставае абмежаванне:16+
Дирижер:Жан-Кристоф Спинози
Художник:Кристиан Фенуйа
Художник по костюмам:Агостино Кавалька
Художник по свету:Кристоф Форей
X