Сакавiк, 2021

21.03ПапялушкаКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:БалетТэгі:французский театр

Падрабязна

Апісанне

Казка пра добрую і мілую дзяўчыну, якая знайшла сваё шчасце наперакор нягодам, упэўнена і радасна крочыць скрозь часы і эпохі – і ў кожнай знаходзіць сабе месца. Балетная «Папялушка», якая была пастаўлена Рудольфам Нурэевым для Парыжскай нацыянальнай оперы, з’явілася ў 30-ыя гады XX стагоддзя, і дом яе – Галівуд у яго лепшы час. Час, калі было магчыма цуда, а таленавітыя артысты раптоўна станавіліся зоркамі.

Казка пра Папялушку ў кожнага часа свая. Знайсці сваё каханне – гэта шчасце, але шчасце таксама знайсці сваю справу, рэалізавацца ў тым, што адчуваеш сваім пакліканнем. Рудольф Нурэеў, чыя гісторыя жыцця таксама ў чымсьці падобна на гісторыю Папялушкі, верыў, што няма нічога больш значнага, чым служэнне мастацтву, якое здольна лячыць душэўныя раны, і сур’ёзна мяняць жыцце. І сваю «Папялушку», казку пра здзейсненую мару, Нурэеў перанес у эпоху Залатой эры Галівуда.

І хай не фея-хросная, а вопытны прадзюсар становіцца правадыром Папялушкі да шчасця. Хай замест бала – здымачная пляцоўка, а замест прынца – акцёр, зорка кіно. Шчасце і перамога справядлівасці не губляюцца ад перамены месца, а гледачы атрымлiваюць неверагоднай прыгажосці і фантазіі балет, якi зноў нагадвае нам вышэйшую мудрасць з п’есы Шварца: «ніякія сувязі не дапамогуць зрабіць ножку маленькай, душу – вялікай, а сэрца – справядлівым».

Трэйлер

https://www.youtube.com/watch?v=pfpt0TFBB3A  

21
March,
2021
к/т “Центральный” (пр-т. Независимости, 13);
18:00
31
March,
2021
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ Dana Mall (ул. Петра Мстиславца, 11);
19:30
Архіў
Рэжысёр:Рудольф Нурэеў
Краіна:Францыя
Мова:французская
Мова субтытраў:рускія субтытры
Працягласць:171 хвіліна
Год:2018
У ролях:Папялушка – Валянціна Каласантэ, Акцёр-Зорка – Карл Пакет, Мачыха – Арэльён Уэт, Прадзюсер – Алесіо Карбонэ, Настаўнік танцаў – Поль Марк, Сястра – Людміла Пальера, Сястра – Даратэя Жыльбэр
Жанр:балет
Узроставае абмежаванне:12+
X