Червень, 2021

24.0607.07Гук металуКатэгорыя:КіноЖанр:Мастацкі фільм,фильм-концерт

Падрабязна

Апісанне

Blackgammon – так называецца панк-метал бэнд, скалочаны барабаншчыкам Рубенам (Рыз Ахмед) і яго баявой сяброўкай Лу (Алівія Кук). Для рокера Рубен-былы наркаман, які завязаў са згубнай залежнасцю – занадта павернуты на здаровым ладзе жыцця. Зрэшты, ад хвароб – як ад торбы і турмы-лепш не заракацца. Падчас выступу Рубен раптам разумее, што ударныя выдаюць ня фірмовы саўнд, а глухі гул; гэта – першы сімптом няўхільнай страты слыху. І Рубен адпраўляецца ў адасобленую мясціну людзей з глухатой – каб самому «навучыцца быць глухім».

Ігравы дэбют Дарыуса Мардера – першакласны кінематаграфічны раман пра суровыя выпрабаванні, якімі лёс падвяргае героя Рыза Ахмеда (не толькі акцёра, але і музыканта-рэпера). Гэта захапляльная меладрама, сюжэт якой прыдумаў Дэрэк Сьянфранс, рэжысёр «Валянцінкі» і «Света ў акіяне» . У 2021 карціна была намінавана на Оскар у шасці катэгорыях і атрымала перамогу ў двух: за лепшы мантаж і лепшы гук.

Узнагароды і фестывалі

Прэмія «Оскар» – лепшы мантаж, лепшы гук
Міжнародны кінафестываль у Цюрыху – прыз Golden Eye (лепшы фільм)
Міжнародны кінафестываль у Таронта – удзельнік праграмы
Міжнародны кінафестываль у Афінах – удзельнік праграмы
Міжнародны кінафестываль у Давіле – удзельнік праграмы
Міжнародны кінафестываль у Ратэрдаме – удзельнік праграмы
Міжнародны кінафестываль у Чонджу – удзельнік праграмы
Міжнародны кінафестываль у Міл-Вэлі – удзельнік праграмы

Трэйлер

24
June,
2021
30
June,
2021
к/т им. Калинина (г. Гомель, ул. Коммунаров, 4);
24
June,
2021
07
July,
2021
к/т Falcon Club Бутик Кино (пр. Победителей, 20);
Архіў
Рэжысёр:Дариус Мардер
Краіна:США, Бельгия
Мова:английский, французский, американский жестовый
Мова субтытраў:русские субтитры, для глухих и слабослышащих зрителей
Працягласць:120 мин.
Год:2019
У ролях:Риз Ахмед, Матьё Амальрик, Оливия Кук, Пол Рейси, Лорен Ридлофф, Крис Перфетти
Жанр:драма, музыка
Узроставае абмежаванне:18+
X